У Беларусь прыйшло маладое "бабіна лета": цяпло яшчэ вернецца

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрырода, архіўнае фота
Прырода, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі адзначылі, што цыклон, які прынёс непагадзь, пакідае тэрыторыю Беларусі.

МІНСК, 28 жні — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць пацяпленне, у Беларусі пачынаецца маладое "бабіна лета".

Успенне Прасвятой Багародзіцы ў царкве Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны - Sputnik Беларусь
Успенне Прасвятой Багародзіцы - другая Пасха

Згодна з народным календаром, 28 жніўня, у дзень Успення Прасвятой Багародзіцы надыходзіць маладое "бабіна лета". Яно будзе доўжыцца да 11 верасня, у гэты дзень праваслаўныя адзначаюць ўсячэння галавы Іаана Прадцечы.

"Цяпло ў Беларусь яшчэ вернецца. На наступным тыднi чакаецца спакойнае і умерана-цёплае надвор'е", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, цыклон, які прынёс непагодлівае, дажджлівае і ветранае надвор'е, пакідае Беларусь, а яго месца зойме пагодлівы антыцыклон, які і будзе вызначаць надвор'е ў рабочую частку тыдня.

"На тыдні чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны туман", — сказаў Рабаў.

29 жніўня, у аўторак, мінімальная тэмпература ўначы чакаецца 6 — 12°С, максімальная ўдзень +15+21°С, 30 жніўня, у сераду — мінімальная ўначы +5+11°С, максімальная ўдзень +17+24°С, сказаў сіноптык.

31 жніўня, у чацвер мінімальная тэмпература ўначы будзе +5+12°С, максімальная ўдзень +19+26°С, па паўднёвым захадзе да +28°С.

1 верасня ў пятніцу ўначы чакаецца +8+14°С, удзень +20+27°С, адзначыў Рабаў.

Паводле яго слоў, у выхадныя дні надвор'е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і больш вільготная паветраная маса з Заходняй Еўропы: у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, ўначы і раніцай слабы туман.

"У суботу-нядзелю мінімальная тэмпература ўначы +8+14°С, максімальная ўдзень +17+26°С", — удакладніў суразмоўца Sputnik.

Стужка навiн
0