02:02 16 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Спачатку звер разбурыў тры пчаліныя вуллі, якія знаходзяцца на адным з падворкаў, а дзве рамкі з мёдам ён забраў з сабой у лес.

МІНСК, 30 жні — Sputnik. Дзікі мядзведзь напалохаў жыхароў вёскі Лусцічы ў Докшыцкім раёне і адпачываючых санаторыя "Лясное", паведаміла ў сераду газета "СБ. Беларусь сегодня".

Паводле інфармацыі старасты вёскі Міхаіла Шыла, спачатку звер разбурыў тры пчаліныя вуллі, якія знаходзяцца на адным з падворкаў, а дзве рамкі з мёдам ён забраў з сабой лес, іх потым знайшлі сярод дрэў мясцовыя жыхары.

На наступны дзень мядзведзь прыйшоў на цэнтральную вуліцу населенага пункта, мабыць, прыцягнуты пахам шашлыкоў, якія смажыла на свежым паветры кампанія. Спалоханым людзям удалося адагнаць звера гучнымі крыкамі.

Пасля ён наведаўся на пляж мясцовага санаторыя "Лясное", аднак і ў гэты раз адпачывальнікі змаглі гучным шумам спалохаць мядзведзя.

У бягучым годзе мядзведзі пачалі сустракацца ўсё часцей побач з населенымі пунктамі паблізу ад беларуска-расійскай мяжы ў Віцебскай вобласці. Раней мясцовыя жыхары гэтых жывёл у лясах Віцебшчыны не бачылі. Буры мядзведзь занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, на яго забаронена паляванне, за забойства мядзведзя ў Беларусі прыцягваюць да крымінальнай адказнасці.

По теме

Мядзведзь у ЗША "скраў" пазадарожнік і ўрэзаўся ў паштовую скрыню
Тэги:
Красная книга, Мядзведзь, Докшыцкі раён, Беларусь

Галоўныя тэмы