14:58 24 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.32
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Ужо з пятніцы збіраць журавіны дазволена на Брэстчыне, а ў Віцебскай вобласці дазволяць збор толькі з 9 верасня.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Нарыхтоўка журавін пачынаецца ў Беларусі з 1 верасня — паступова ва ўсіх рэгіёнах дазволяць збор гэтай дзікарослай ягады.

У мінулым годзе дзяржава закупіла ў насельніцтва 724,1 тоны журавін, яшчэ сотні тон збіраюць на адмысловых гаспадарках і плантацыях. Значная колькасць дзікарослай ягады традыцыйна ідзе на экспарт.

Нарыхтоўка журавін сёлета афіцыйна дазволена з пачатку восені. Ужо з 1 верасня — у Брэсцкай вобласці, у Гомельскай — з 2-га чысла, у Гродзенскай — з 6 верасня, у Мінскай і Магілёўскай — з 8-га, а ў Віцебскай — з 9 верасня.

Традыцыйна лідарам па колькасці сабраных журавін з'яўляецца Мінская вобласць.

Збіраць журавіны можна толькі ва ўстаноўленыя аблвыканкамамі тэрміны і па правілах, інакш магчыма атрымаць буйныя штрафы ад Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Батанікі ў гэтым годзе не чакаюць рэкордных ураджаяў журавін з-за вясновых замаразкаў. Акрамя дзікарослых ягад меншым чым звычайна можа быць і ўраджай грыбоў.

По теме

Журавінавы кетчуп: гатуем ягадную падліўку з яблыкамі і карыцай
Тэги:
ягоды, журавіны, Беларусь

Галоўныя тэмы