21:42 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Восень

На пачатку тыдня на Беларусі захаваецца цяпло

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

У панядзелак у паўднёвых раёнах рэспублікі слупкі тэрмометраў могуць падняцца да +29 градусаў.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Цёплае надвор'е захаваецца на Беларусі на пачатку наступнага тыдня, паведамілі Sputnik у Белгідрамеце.

Пасля недоўгачасовага пахаладання ў рэспубліку вярнулася цяпло: ужо на выхадных усталявалася камфортнае надвор'е, якое многія называюць бабіным летам.

У панядзелак 11 верасня цяпло на Беларусі захаваецца. Па прагнозах сіноптыкаў, у паўднёвых раёнах слупкі тэрмометраў паднімуцца да +29 градусаў. У Мінску чакаецца да +25 градусаў.

Уноч з нядзелі на панядзелак тэмпература паветра складзе +12…+18 па Цэльсіі. Месцамі ноччу і днём магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Цяпло захаваецца і ў аўторак, а ўжо з серады зноў стане халадней і на Беларусь вернуцца дажджы. Мяркуючы па доўгатэрміновых прагнозах, пацяплення ў верасні больш не будзе, а тэмпература паветра складзе каля +15…+18 градусаў.      

Тэги:
Прагноз надвор'я, Гідрамет, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы