08:04 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Інфармацыйны стэнд у ласосевым цэнтры

У Гродзенскім раёне адкрыўся цэнтр ласося

© Фото: Ахова птушак Бацькаўшчыны
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1210

У абсталяваным класе за гадзіну экскурсіі можна даведацца шмат новага пра ласосевых рыб і пранікнуцца праблемай іх захавання.

МІНСК, 13 жні — Sputnik. Аграгарадок Варняны ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці стаў цэнтрам ласося — тут адкрыўся першы ў краіне Інфармацыйны цэнтр па захаванні ласосевых рыб у Беларусі, паведамляе АПБ.

Інфацэнтр — гэта пастаянная інтэрактыўная выстава, дзе можна даведацца пра няпросты лёс ласосевых рыб: сёмгі, кумжы і фарэлі ручаінавай.

"Мы адкрываем Ласосевы цэнтр, каб распавесці людзям — у першую чаргу мясцовым жыхарам — аб гэтых унікальных рыбах і аб тым, як важна захаваць іх. Бо гаворка ідзе пакуль пра некалькі дзясяткаў рыб, якія захаваліся. Яны могуць цалкам знікнуць у Беларусі, калі ім не дапамагчы!" — распавёў на ўрачыстым адкрыцці цэнтру каардынатар праекта па стварэнні Ласосевага цэнтра, супрацоўнік АПБ па прыродаахоўных пытаннях Максім Нямчынаў.

Арганізатары інфацэнтра разлічваюць, што асноўнымі наведвальнікамі цэнтра стануць мясцовыя жыхары і жыхары з суседніх рэгіёнаў.

"Разыначкай" цэнтра стануць экскурсіі па знаёмству з воднымі насельнікамі, якіх самі ўдзельнікі змогуць адлавіць ў вадаёмах.

Цэнтр гатовы прыняць і замежных турыстаў з краін-суседзяў і далёкага замежжа — інфармацыя на стэндах дадзена на беларускай, рускай і англійскай мовах.

"Інфацэнтр — гэта магутны рэсурс, які робіць наш раён унікальным. Гэта магчымасць для нашых дзяцей вывучаць свой край. Цяпер наша задача — зрабіць так, каб у гэты цэнтр прыходзіла як мага больш людзей", — распавёў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Свіла.

Тэги:
Ахова птушак Бацькаўшчыны, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы