02:01 18 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Дождж

Гідрамет аб надвор'і 14 верасня: па-ранейшаму дажджліва і халаднавата

© Sputnik/ Кирилл Каллиников
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
810

Ужо да выхадных надвор'е ў краіне пачне наладжвацца – дажджоў стане менш і крыху пацяплее.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Сырое і халаднаватае надвор'е захаваецца на Беларусі ў чацвер, месцамі па краіне магчымыя навальніцы, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Пахаладанне прыйшло ў Беларусь напярэдадні з прыходам на тэрыторыю рэспублікі атлантычнага цыклона з поўначы Еўропы.

"У чацвер будзе воблачна з праясненнямі, па большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што вецер будзе паўднёва-заходняга напрамку, парывісты.

Са слоў спецыялістаў Гідрамета, максімальная тэмпература паветра днём па Беларусі складзе ад +16°C па паўночным захадзе да +25°C па паўднёвым усходзе.

У Мінску днём пройдзе кароткачасовы дождж, паветра прагрэецца толькі да +19°C.

Як раней паведамілі Sputnik у Гідрамеце, ужо да выхадных надвор'е ў краіне пачне наладжвацца — дажджоў стане менш і крыху пацяплее.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Гідрамет, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы