Сіноптыкі абвясцілі на аўторак аранжавы ўзровень небяспекі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМоцны вецер у Мінску
Моцны вецер у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Непагадзь у краіну прынёс цыклон Томас, які зрушыўся на тэрыторыю рэспублікі з Украіны.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны ў Беларусі на аўторак 19 верасня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Непагадзь у краіну прынёс цыклон пад назвай "Томас", які зрушыўся на тэрыторыю рэспублікі з Украіны.

Грыб, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Гідрамет: тыднем на Беларусі будзе няўстойлівае надвор'е

"Ноччу і раніцай у аўторак у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама ўдакладнілі, што месцамі вецер будзе яшчэ мацней — да 24 м/с.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне абвешчаны перадапошні, аранжавы, узровень небяспекі.

У МНС далі некалькі рэкамендацый грамадзянам, як дзейнічаць ва ўмовах шквалістага ветру. Варта прыбраць гаспадарчыя рэчы са двара і балконаў у дом або падвал. Аўтамабіль трэба паставіць у гараж, пры адсутнасці гаража — прыпаркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый. Людзям, знаходзячыся на вуліцы, неабходна абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам, пазбягаць дрэў і збудаванняў павышанай рызыкі — мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач.

Стужка навiн
0