У Гідрамеце паабяцалі на выхадных камфортнае надвор'е

© PexelsСонца восенню
Сонца восенню - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бліжэйшыя суткі чакаецца яшчэ пакуль дажджлівае надвор'е, але на выхадных у Беларусь прыйдзе новая хваля "бабінага лета".

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Камфортнае надвор'е прыйдзе на Беларусь на бліжэйшых выхадных, яго прынясе антыцыклон, паведамілі ў Гідрамеце.

"22 верасня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага ўсходу. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны дажджы", — паведамілі Sputnik у чацвер у Гідрамеце.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у гэтыя суткі ноччу і раніцай у многіх раёнах, а днём месцамі чакаюцца навальніцы. Па большай частцы рэспублікі прагназуецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду, тэмпература ноччу будзе +10..+16°С, днём +20..+26°С, па захадзе +15..+19°С.

Далей, пад уплывам скандынаўскага антыцыклону, які будзе паступова ўзмацняць свой уплыў над надвор'ем, усталюецца малавоблачнае камфортнае надвор'е.

Прахалодныя ранішнікі

"У спалучэнні з па-восеньску прахалоднымі раніцамі да +5..+6°С, дзённая тэмпература будзе цягнуцца да +20°С. Трэцяя дэкада верасня чакаецца на 1-2°С вышэй кліматычнай нормы (норма +9..+12°С)", — праінфармавалі ў Гідрамеце.

У суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўдні краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +6..+13°С, днём +15..+22°С.

У нядзелю таксама будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу +5..+12°С, днём +14..+21°С.

Пра надвор'е на пачатку тыдня

У панядзелак пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу +6..+13°С, днём +14..+21°С.

У аўторак і сераду таксама будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу +4..+11°С, днём +12..+19°С.   

Стужка навiн
0