14:07 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Чырвонае лісце дзікага вінаграда

Гідрамет пра надвор'е ў панядзелак: без дажджу і халаднавата

© Pexels
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1420

Па паўднёвым захадзе Беларусі будзе крыху цяплей - удзень паветра прагрэецца да +15°C.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Халаднаватае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў панядзелак 2 кастрычніка, удзень тэмпература паветра складзе каля +13°C, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"Чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. У другой палове дня максімальная тэмпература паветра павысіцца да +8..+13°C", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама ўдакладнілі, што па паўднёвым захадзе Беларусі будзе крыху цяплей — удзень паветра прагрэецца да +15°C.

У Мінску, паводле прагнозаў сіноптыкаў, дажджу не будзе, а максімальная тэмпература паветра ў другой палове дня складзе ад +9 да +11°C.

Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы