09:11 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Восень

Сіноптыкі абяцаюць на чацвер 5 кастрычніка дажджы з парывістым ветрам

© Sputnik/ Сергей Мальгавко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1010

У чацвер максімальная тэмпература паветра ўдзень у Беларусі складзе ад +9 да +14°С.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Непагодлівае і халоднае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў чацвер — у рэспубліцы пройдуць дажджы, а вецер месцамі ўзмоцніцца да парывістага, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Халоднае надвор'е прыйшло ў Беларусь у канцы верасня, месцамі па краіне ўначы нават адзначаліся замаразкі на глебе да —3°С.

"Чакаецца воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах краіны нават магчымы навальніцы", — сказалі ў Гідрамета.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, вецер будзе паўднёва-заходняга напрамку парывісты, у асобных раёнах моцны.

У чацвер максімальная тэмпература паветра ўдзень у Беларусі складзе ад +9 да +14°С.

У Мінску ўдзень таксама пройдзе кароткачасовы дождж, а паветра прагрэецца толькі да +10..+12°С.

Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы