18:43 21 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Дождж, архіўнае фота

Сіноптыкі абяцаюць дажджлівы аўторак

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1220

Тэмпература паветра ўдзень 10 кастрычніка падымецца не вышэй за +11 градусаў.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. Дажджлівае і ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў аўторак 10 кастрычніка, паведамілі ў панядзелак у Белгідрамеце.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, увесь тыдзень у Беларусі будзе дажджлівы. Варта чакаць ападкаў і ў аўторак.

Так, дажджы 10 кастрычніка пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны. Будзе і ветрана: у некаторых раёнах парывы магчымыя да 15-20 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе +2..+7 градусаў, удзень +6..+11.

Удзень у Мінску ў аўторак сіноптыкі прагназуюць +7..+9 градусаў, уначы +5..+7. Не абыдуць бокам дажджы і сталіцу — яны таксама будуць ісці да канца тыдня.

Мінулыя выхадныя, па дадзеных сіноптыкаў, характарызаваліся няўстойлівым надвор'ем, а ў ноч з нядзелі на панядзелак па ўсходзе Беларусі прайшлі моцныя дажджы. Сярэднясутачная тэмпература на выхадных склала ў сярэднім +6..+8 градусаў — блізка да кліматычнай нормы кастрычніка.

Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы