11:20 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Мокры снег

Надвор'е ў сераду: дождж і мокры снег

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Ападкі пройдуць у бліжэйшую сераду па большай частцы тэрыторыі краіны.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Неспрыяльныя ўмовы надвор'я прагназуюць беларускія сіноптыкі на бліжэйшую сераду, 6 снежня.

Як абяцаюць сіноптыкі, у сераду будзе трохі цяплей, чым на пачатку тыдня.

Так, тэмпература паветра ноччу будзе складаць —5..+1 градус, а днём — ад нуля да чатырох градусаў цяпла. Па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці магчыма да шасці градусаў вышэй за нуль. У Мінску 6 снежня чакаецца да +3 градусаў.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Па большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі: дождж і мокры снег. Ноччу і ў першыя ранішнія гадзіны магчымы слабы галалёд і галаледзіца.

Вецер прагназуюць паўднёва-заходні, яго хуткасць складзе каля пяці — дзесяці метраў за секунду. Месцамі магчымы парывы да 14 метраў у секунду, аднак магчыма ўзмацненне і да 18 метраў за секунду.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Гідрамет, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы