Гідрамет: уначы ў чацвер тэмпература апусціцца да -10°С

© Pixabay / hschmiderПершыя замаразкі
Першыя замаразкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Няўстойлівае надвор'е ў рэспубліцы ў бліжэйшыя дні захаваецца – месцамі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

МІНСК, 13 сне — Sputnik. Тэмпература паветра ўначы ў чацвер 14 снежня пры праясненнях можа апусціцца да —10°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. 

Раней сіноптыкі папярэдзілі беларусаў, што няўстойлівае надвор'е ў рэспубліцы ў бліжэйшыя дні захаваецца — месцамі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, а ўдзень тэмпература паветра будзе падымацца вышэй за нуль.

Лядовы каток - Sputnik Беларусь
Мінгарвыканкам: надвор'е перашкаджае зрабіць сталічныя каткі добрымі

Паводле інфармацыі Гідрамета, удзень у чацвер у Беларусі чакаецца мокры снег з дажджом, на дарогах месцамі будзе туман, галалёдзіца.

"Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да —1..-7°С, пры праясненнях да —8..-10°С", — сказалі суразмоўцы Sputnik, удакладніўшы, што ўдзень тэрмометры пакажуць ад —2 да +4°С.

У наступныя два дні праз Беларусь пройдуць атмасферныя франты, якія будуць суправаджацца ападкамі, уначы чакаецца ад —4 да +2°С, удзень —1..+5°С. У нядзелю зноў будзе ісці снег з дажджом, па паўднёвым усходзе краіны — моцны, тэмпературны рэжым не зменіцца. 

Стужка навiн
0