23:56 24 красавіка 2018
«Радыё Sputnik»
Вераб'і ў кармушкі

Гідрамет: сапраўдная зіма пачнецца ў Беларусі ў студзені

© Sputnik / Владимир Сергеев
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
10310

Сіноптыкі адзначаюць досыць высокую дакладнасць прагнозаў надвор'я.

МІНСК, 8 сту — Sputnik. Класічнае зімовае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі ў студзені, праінфармавала на прэс-канферэнцыі ў панядзелак начальнік аддзела клімата службы навукова-метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных назіранняў і фондаў дадзеных Гідрамета Алена Камароўская.

Мінулы год завяршыўся анамальна цёплым для дадзенага перыяду надвор'ем, таксама ў пачатку студзеня 2018 у Беларусі былі пабіты некалькі тэмпературных рэкордаў. У асобныя дні студзеня ў Беларусі тэмпературны слупок уздымаўся да 7 градусаў цяпла.

"Такі анамальна цёплы снежань бывае прыкладна раз у 15 гадоў. Кліматычная зіма 2017/2018 гадоў у Беларусі пачнецца толькі ў студзені", — паведаміла кліматолаг Камароўская.

Паводле яе слоў, мінулы год у цэлым апынуўся цяплейшы, чым звычайна, сярэдняя тэмпература паветра ў 2017 годзе склала ў Беларусі 7,6 — на 0,9 вышэй за кліматычную норму.

У сваю чаргу намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Марыя Гермянчук адзначыла дастаткова высокі ўзровень сінаптычных прагнозаў у краіне.

Паводле яе слоў, Гідрамет у 2017 годзе прагназаваў надвор'е на суткі па абласцях у сярэднім з дакладнасцю ў 96%, дакладнасць прагнозаў неспрыяльных і небяспечных з'яў склала 92%, штармавых папярэджанняў — 93%.

Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы