00:54 09 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR2.77
  • 100 RUB3.37
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
5210

Калі верыць народным сінаптычным прыкметам, то ў гэтым годзе можна чакаць добрага ўраджаю.

МІНСК, 19 студз — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць, што на Вадохрышча ў Беларусі захаваецца марознае надвор'е.

Згодна з народнымі прыкметамі, у перыяд з 16-18 студзеня пачынаюцца так званыя вадохрышчанскія маразы. Але прыкметы не заўсёды супадаюць з рэальнай сінаптычнай карцінай студзеня. У Беларусі бывалі гады, калі перыяд калядных святаў суправаджаўся адлігай. І ў гэтым годзе сіноптыкі абяцаюць умераныя маразы на Вадохрышча.

"19 студзеня надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Чакаецца пахмурнае надвор'е. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да —1..- 7 ° С, у другой палове дня падвысіцца да —5.. + 1°С", — паведамілі ў Гідрамеце.

Па словах сіноптыкаў, 20-21 студзеня ў Беларусі захаваецца зімовы характар надвор'я.

20 студзеня, у суботу, тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе —2..- 7°С, максімальная ўдзень 0..- 5°С, сказалі сіноптыкі.

21 студзеня ў асобных раёнах чакаецца кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы —3..- 9°С, максімальная ўдзень —1..- 6°С, удакладнілі ў Гідрамеце.

Тэги:
прогноз погоды, Вадохрышча, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь

Галоўныя тэмы