06:07 25 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Далёкаўсходні леапард

Чырвонакніжныя леапарды створаць сям'ю ў Прыморскім сафары-парку

© Sputnik / Виталий Аньков
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
410

Раней сафары-парк ужо праславіўся ў інтэрнэце гісторыяй незвычайнай дружбы казла і тыгра.

МІНСК, 12 лют – Sputnik. Самка леапарда з Украіны і самец з Прагі паселяцца ў Прыморскім сафары-парку для атрымання патомства ў рамках праграмы Еўрапейскай асацыяцыі заапаркаў па размнажэнні чырванакніжнага віду, паведамляецца на сайце парку.

Леапард, названы Вялікарос, з’явіўся ў сафары-парке у студзені 2016 года – яго прывезлі з Прагі. У катрычніку 2017 года з Украіны прывезлі самку па мянушцы Рона.

Мяркуецца, што патомства леапардаў пакнуць у Прыморскім сафары-парку.

Раней сафары-парк праславіўся ў інтэрнэце гісторыяй незвычайнай дружбы казла і тыгра. Відэа, на якім тыгр і казёл гуляюць разам, хутка стала вірусным ў сацсетках. Аднак сяброўства было нядоўгім: тыгр падрапаў казла з-за яго дакучлівых паводзін. Пасля лячэння казла перасялілі ў суседні з тыграм вальер.

Тэги:
леапард, Прыморскі сафары-парк, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы