Моцныя завеі: на чацвер 1 сакавіка абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкМінакі падчас мяцеліцы
Мінакі падчас мяцеліцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У чацвер на большай частцы тэрыторыі Беларусі, у тым ліку ў Мінску, чакаецца завіруха, раніцай і днём па паўднёвым усходзе краіны — моцны снег.

МІНСК, 28 лют — Sputnik. Сіноптыкі аб'явілі на чацвер 1 сакавіка ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-за завей і моцнага снегу.

Мяцеліца чакаецца на большай частцы тэрыторыі краіны. Моцны снег і снежныя заносы прагназуюць па паўднёвым усходзе Беларусі раніцай і днём.

З-за неспрыяльных умоў надвор'я на ўсёй тэрыторыі рэспублікі аб'яўлены перадапошні, аранжавы ўзровень небяспекі.

Як раней паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, 1 сакавіка ноччу тэмпература панізіцца да —13..—18°С, у другой палове дня маразы аслабеюць да —8..—14°С.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца ў выпадку, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную пагрозу, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама да магчымых ахвяраў сярод насельніцтва.

Стужка навiн
0