09:22 19 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Хахлаты жаўрук

Хутка вясна: першыя жаўрукі прыляцелі ў Беларусь

© Photo: Ахова птушак Бацькаўшчыны
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
7810

Нашы продкі верылі, што гэтыя маленькія птушачкі сваімі спевамі заклікаюць вясну.

МІНСК, 8 сак — Sputnik. Веснікі вясны — першыя жаўрукі — у гэтым годзе прыляцелі ў Беларусь пазней звычайнага, паведамілі Sputnik у грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Звычайна палявыя жаўрукі вяртаюцца на радзіму раней, чым астатнія птушкі. Так і было ў мінулыя гады, калі яны з'яўляліся ў Беларусі напрыканцы каляндарнай зімы — у лютым. У гэтым годзе надвор'е пакуль не радуе вясновым сонцам, таму і птушкі не спяшаліся вяртацца дадому.

Спецыялісты абяцаюць, што вельмі хутка беларусы змогуць пачуць спевы гэтых вясновых птушак.

Чакаецца, што хутка іх падтрымаюць астатнія прадстаўнікі птушынага свету. Звычайна напачатку сакавіка ў Беларусь вяртаюцца буслы, а ў красавіку — ластаўкі і зязюлі.

Тэги:
жаўрук, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Беларусь

Галоўныя тэмы