00:49 19 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Успышка на Сонцы

Навукоўцы зафіксавалі магнітную буру на Зямлі

CC BY 2.0 / Rapid Fire Flaring / NASA Goddard Space Flight Center
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
4510

Даследнікі ўпэўненыя, што ў канцы сакавіка магнітныя буры могуць здарыцца зноў.

МІНСК, 14 сак — Sputnik. Магнітная бура была зафіксавана на Зямлі, навукоўцы Цэнтра прагназавання касмічнага надвор'я (NOAA) ацэньваюць яе магутнасць як слабую (G1).

Прычынай буры стала каранарная дзірка на Сонцы, памер якой складае 800 тысяч кіламетраў.

На думку спецыялістаў, 14 і 15 сакавіка наступствы анамаліі змогуць адчуць на сабе метэазалежныя людзі: у іх можа пагоршыцца агульнае самаадчуванне, паўстаць перапады артэрыяльнага ціску.

Навукоўцы ўпэўненыя, што ў канцы сакавіка магнітныя буры могуць здарыцца зноў. Акрамя таго, на працягу двух тыдняў практычна штодня на Зямлі будуць фіксавацца асобныя геамагнітныя буры.

Штармы класа G1 нязначна ўплываюць на спадарожнікі і глабальныя сілавыя сеткі. Але пры гэтым яны могуць дэзарыентаваць жывёл, якія мігруюць у высокіх прыпалярных шыротах.

Стабілізавацца геамагнітная абстаноўка павінна пасля 26 сакавіка.

Тэги:
магнітныя буры, здароўе, Цэнтр прагназавання касмічнага надвор'я, Беларусь

Галоўныя тэмы