Халадней за ўсё на выхадных было ў Бярэзінскім запаведніку

© PixabayЗімовы лес, архіўнае фота
Зімовы лес, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Брэсцкай і часткова Гродзенскай вобласці снежнага покрыва ўжо практычна няма.

МІНСК, 19 сак — Sputnik. Тэмпература паветра ў Беларусі ў выхадныя была на 5-10 градусаў ніжэй за кліматычную норму, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ледзяшы - Sputnik Беларусь
Ясна і без ападкаў: у панядзелак у Беларусі чакаецца да +3°C

"Тэмпература паветра ўначы паніжалася ў асноўным да 6-15 градусаў марозу, месцамі да мінус 19", — распавялі спецыялісты.

Па-сапраўднаму холадна было галоўным чынам на поўначы. У ноч з суботы на нядзелю ў Езярышчы тэмпература апусцілася да 18,2 градуса марозу, у Бярэзінскім запаведніку апусцілася да мінус 18,7 градуса.

Мінулай ноччу тэмпература вагалася паміж 6 і 15 градусамі марозу. Самая нізкая тэмпература зафіксавана ў Касцюковічах — мінус 17,6 градуса. На гэтым тыдні на большай частцы краіны днём слупок тэрмометра паднімецца вышэй за нуль градусаў.

Стужка навiн
0