Фотафакт: паўночнае ззянне маглі назіраць беларусы ноччу

© Photo : Руслан ЗавадзічПалярнае ззянне ў Беларусі
Палярнае ззянне ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ноч з панядзелка на аўторак на планеце магнітных бур не будзе, таму ўбачыць яшчэ адно паўночнае ззянне ў бліжэйшы час не ўдасца.

МІНСК, 19 сак — Sputnik. Унікальную прыродную з'яву — паўночнае ззянне — маглі назіраць беларусы ў ноч з нядзелі на панядзелак.

У нядзелю на Зямлі назіралася магнітная бура, узровень магутнасці якой ацэньваўся як умераны (G2).

Як паведаміў Sputnik, астраном-аматар Руслан Завадзіч, фота паўночнага ззяння яму ўдалося зрабіць у раёне населенага пункта Бераснёўка паблізу Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Паводле прагнозаў сонечнай актыўнасці, у ноч з панядзелка на аўторак на планеце магнітных бур не будзе, таму ўбачыць яшчэ адно паўночнае ззянне ў бліжэйшы час не ўдасца.

Стужка навiн
0