Менш чым звычайна: сіноптыкі палічылі колькасць сонечных дзён у сакавіку

© Sputnik / Анастасия КуприяноваСонца і іней
Сонца і іней - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За мінулыя дні бягучага месяца сонца ў сталіцы з'явілася на 51 гадзіну 6 хвілін.

МІНСК, 20 сак — Sputnik. У бягучым сакавіку ў Мінску было ўдвая менш сонечных дзён, чым у аналагічныя дні 2017 года, распавялі Sputnik у прэс-цэнтры Белгідрамета.

Зімовы лес, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Халадней за ўсё на выхадных было ў Бярэзінскім запаведніку

Рэальная вясна дабралася да Беларусі крыху пазней каляндарнай: па прагнозах сіноптыкаў, пасля чарговых замаразкаў на мінулых выхадных беларусам варта чакаць пацяплення — ужо на гэтым тыдні дзённая тэмпература ў сталіцы ўзнімецца да пяці градусаў цяпла.

Варта адзначыць, што, калі сонца выходзіць з-за аблокаў усяго на шэсць хвілін (дзясятую частку гадзіны), дзень ужо не лічаць пахмурным.

"З 1 па 18 сакавіка бягучага года сонца свяціла ў агульнай складанасці 51 гадзіну 6 хвілін. Дзён, калі сонца з'яўлялася над Мінскам, было ўсяго 8", — распавялі ў прэс-цэнтры Белгідрамета.

Для параўнання, за аналагічны перыяд 2017 года сонечных дзён было амаль удвая больш — пятнаццаць. А вось агульная працягласць прысутнасці сонца на небасхіле не нашмат вышэй — 56 гадзін 30 хвілін.

У некаторыя дні сонца не было зусім: у сакавіку гэтага года ў Мінску было дзесяць пахмурных дзён (затое працягласць у асобныя дні была значна вышэй), а ў 2017 годзе — толькі тры.

Стужка навiн
0