09:06 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

Ужо ў панядзелак у асобных раёнах краіны тэмпература паветра ў дзённы час падымецца да +12°C.

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Метэаралагічная вясна прыйдзе ў Беларусь у нядзелю, распавяла Sputnik намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

"Сярэднясутачная тэмпература паветра ўжо ў панядзелак будзе вышэй за нуль — можна казаць пра тое, што надыходзіць метэаралагічная вясна", — патлумачыла яна.

Па словах метэаролага, у выхадныя надвор'е будзе цалкам камфортным, ападкаў не чакаецца. Аднак на асаблівае цяпло ўсё ж разлічваць не даводзіцца: у начныя гадзіны тэмпература паветра будзе блізкая да нулявых адзнак — стане вагацца ад слаба адмоўных да слаба станоўчых значэнняў.

"Днём у выхадныя паветра будзе прагравацца: дзённыя тэмпературы ў асноўным станоўчыя: ад + 2°С да + 9°С, а па захадзе — да + 11°С", — распавяла яна.

У першай палове наступнага тыдня чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, месцамі — туман, галалёд і галалёдзіца на дарогах. У начныя гадзіны тэмпературы будуць вагацца ў раёне нуля, удзень будзе цяплей.

"Дзённыя тэмпературы за кошт ападкаў і аблокаў будуць слаба станоўчыя: у панядзелак удзень ад + 4°С па ўсходзе да + 12°С цяпла па захадзе краіны. З аўторка па чацвер — ад + 1°С да + 8°С, толькі дзесьці па паўночным усходзе — каля нуля ", — падзялілася метэаролаг.

Тэги:
празноз надвор'я, Беларусь

Галоўныя тэмы