23:01 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1504 0 0

Навукоўцы з ЗША і Польшчы прыдумалі інтэрактыўную карту ClimateEx, якая дазваляе сачыць за зменамі клімату ў любым пункце Зямлі і можа прадказаць стыхійныя бедствы.

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Двое навукоўцаў — Павел Нетцэль і Томаш Сцепінскі — распрацавалі інтэрактыўную карту, якая паказвае змяненне клімату ў сусветным маштабе за апошнія 50 гадоў. Яна атрымала назву ClimateEx.

Асновай для карты стала база дадзеных WorldClim. З яе дапамогай можна таксама атрымаць звесткі аб любых рэгіёнах планеты, карыстаючыся дадзенымі больш за 50 тысяч кліматычных станцый. Карта дае магчымасць адсачыць крытычныя змены клімату і даць прагноз надвор'я на будучыню.

Як заявілі распрацоўшчыкі, ClimateEx — гэта па большай частцы адукацыйны інструмент, які, аднак, можа дапамагчы спланаваць падарожжа або адказаць на такія цікавыя пытанні, як "Ці ёсць у свеце клімат, падобны на клімат Х'юстана?" або "Куды паехаць, каб адчуць, што ты ў Фларыдзе?".

На карце таксама адзначаны тэрыторыі з экстрэмальнымі з'явамі і рэгіёны, у якіх аналагічныя з'явы могуць выявіцца ў наступныя гады. Да такіх адносяцца, напрыклад, Арктыка, ці тропікі каля экватара. У прыватнасці, ClimateEx дапаможа вызначыць, якія раёны могуць быць схільныя да ўраганаў і цунамі. Для гэтага неабходна ўказаць на ўчастак, дзе падобныя прыродныя з'явы здараюцца даволі часта, і карта скажа, які рэгіён будзе выглядаць для найбольш верагодным для іх з'яўлення праз некалькі дзясяткаў гадоў. Акрамя таго, можна супастаўляць дадзеныя аб падобных, але аддаленых рэгіёнах, напрыклад, Солт-Лэйк-Сіці ў ЗША і іранскім Тэгеране.

Тэги:
Клімат, Прагноз надвор'я, ClimateEx

Галоўныя тэмы