Гідрамет: красавік пачнецца з цёплага і дажджлівага надвор'я

© PexelsКрокусы-першацветы
Крокусы-першацветы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі абяцаюць, што 1 красавіка ў паўднёвых рэгіёнах краіны пацяплее да + 16°С.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Першы дзень красавіка ў Беларусі будзе цёплым, але дажджлівым, канец сакавіка чакаецца непагодлівым — уначы яшчэ замаразкі, удзень магчымы мокры снег, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У бліжэйшыя два дні надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць спачатку франты з Польшчы, а затым — з Карпат.

Так, у пятніцу 30 сакавіка ўначы на паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца замаразкі да —9°С, удзень пройдзе мокры снег з дажджом, але пацяплее да 0.. + 6°С, у паўднёвых рэгіёнах — да + 11°С.

Уначы ў суботу 31 сакавіка ўжо будзе крыху цяплей — ад —4 да + 2°С, удзень паўсюдна пройдуць дажджы, а тэмпература паветра складзе ад +3 да + 9°С, у паўднёва-заходніх раёнах — да + 13°С.

У першы дзень красавіка сіноптыкі прагназуюць парывісты вецер, дажджы (месцамі моцныя). Пры гэтым уначы ўжо будзе істотна вышэй за нуль — ад +3 да + 9°С, удзень таксама чакаецца цёплае надвор'е: ад + 6°С на поўначы Беларусі да + 16°С — на поўдні.

Стужка навiн
0