10:24 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
4410

Выявы птушак ужо існуюць на дамах у Мінску, Валожыне і Маларыце.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Графіці з выявай сойкі можа з'явіцца на адным з дамоў Клічава. Сродкі збірае "Ахова птушак Бацькаўшчыны" праз краудфандынгавую кампанію.

Падобныя графіці ўжо з'явіліся ўжо ёсць у розных гарадах Беларусі: у Мінску — вушатая сава і гогаль, у Валожыне — зімародак, у Маларыце — жаўрук-смяцюх. Сродкі на іх таксама збіраліся пры падтрымцы грамадскасці.

У "Ахове птушак Бацькаўшчыны" паведамілі, што падчас кампаніі па збору сродкаў на графіці з жаўруком было сабрана значна шмат грошай, таму частка з іх пойдзе на рэалізацыю праекта ў Клічаве.

Маляваць сойку, якая ў 2017 годзе стала крылатым сімвалам Клічаўскага раёна, будзе мастак Алесь Kontra. Ён з'яўляецца аўтарам і астатніх птушыных графіці.

Калі ўдасца назбіраць больш грошай, чым патрэбна для праекта, то сваю птушку на фасадзе атрымаюць яшчэ два гарады: у Карме з'явіцца шчыгел, а ў Івацэвічах — барадатая кугакаўка.

По теме

Мастацтвазнаўца "прайшоўся" па графіці на Кастрычніцкай
Тэги:
сойка, графіці, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Клічаў, Магілёўская вобласць

Галоўныя тэмы