23:00 25 красавіка 2018
«Радыё Sputnik»
Алень-марал Жэнечка, архіўнае фота

Алтайскіх аленяў пачалі разводзіць у Лідскім раёне

© Sputnik / Олег Ласточкин
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2010

На эксперыментальнай ферме жыве больш за дзвесце аленяў, якім у гэтым годзе ўпершыню зрэжуць рогі.

МІНСК, 9 кра — Sputnik. Алтайскіх аленяў — маралаў — пачалі разводзіць у вёсцы Леснікі Лідскага раёна. На эксперыментальнай ферме жыве больш за дзвесце аленяў, якім упершыню ў гэтым годзе спілуюць рогі.

Маралаў у Беларусь прывезлі ў мінулым годзе. Ідэю прыватнікаў у 2015 годзе падтрымалі ў Лідскім райвыканкаме і выдзелілі пад рэалізацыю праекта ўчастак. На адаптацыю маралаў да беларускага клімату сышоў амаль год з-за нязвыклых для алтайскага аленя тэмператур. У склад рацыёну маралаў уваходзяць сена, камбікорм, мінералы і вітаміны. За некалькі гадоў пагалоўе плануюць нарасціць да тысячы асобін.

Рогі маралаў называюцца панты, іх выкарыстоўваюць у фармацэўтыцы для вытворчасці прэпаратаў, якія падвышаюць імунітэт. Панты марала з'яўляюцца асновай для вытворчасці пантакрына, а кроў, якая змяшчаецца ў маладых рогах — для пантагематагена

У рогах марала таксама ўтрымліваецца калаген, вітаміны, макра- і мікраэлементы. Высушаныя па адмысловай тэхналогіі рогі плануюць прадаваць у Кітай і Паўднёвую Карэю, дзе наладжана вытворчасць фармпрадукцыі з іх выкарыстаннем.

Тэги:
марал, алень, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы