Кароткачасовыя дажджы пройдуць у Беларусі на Радаўніцу

© Sputnik / Виктор ТолочкоРадуніца на Паўночных могілках Мінска
Радуніца на Паўночных могілках Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ва ўсіх рэгіёнах краіны чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі магчымыя навальніцы.

МІНСК, 16 кра — Sputnik. Кароткачасовыя дажджы пройдуць па ўсёй тэрыторыі Беларусі 17 красавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Крыж на старых могілках - Sputnik Беларусь
Радаўніца: хто першы прыйдзе на могілкі, атрымае благаславенне

Ва ўсіх рэгіёнах краіны будзе пераменная воблачнасць. Уначы ў некаторых раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей, а таксама на паўночным захадзе Мінскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. У ранішнія гадзіны чакаецца невялікі туман. Кароткачасовыя ападкі чакаюцца і ў дзённы час на большай частцы Беларусі, акрамя таго, месцамі магчымыя навальніцы.

У начны час прагназуецца паўднёвы вецер, пераходзячы ўдзень у паўночна-заходні ўмераны. Падчас навальніц магчымыя парывы ветру.

Уначы і раніцай слупок тэрмометра пакажа ад +8.. + 14°C. У дзённы час паветра прагрэецца на паўночным захадзе рэспублікі да + 16°C, у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах да + 26°C.

У Мінску на Радаўніцу будзе кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Паўднёвы вецер дасягне хуткасці 4-9 метраў у секунду, а тэмпература паветра ўдзень падымецца да +10.. +12°C.

Стужка навiн
0