00:09 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Белавежская пушча, архіўнае фота

Польшча больш не будзе секчы лес ў Белавежскай пушчы

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Рашэнне суда - завяршаючы момант у спрэчцы, якая вядзецца з 2016 года, і аспрэчыць яго нельга.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Польшча будзе выконваць рашэнне Суда Еўрасаюза і не плануе праводзіць масавыя высечкі дрэў у Белавежскай пушчы, заявіў у аўторак польскі міністр аховы навакольнага асяроддзя Хенрык Кавальчык.

Суд ЕС вынес рашэнне аб тым, што масавая высечка дрэў, якая праводзіцца ўладамі Польшчы на тэрыторыі Белавежскай пушчы, ідзе насуперак нормаў Еўрасаюза.

"Мы маем намер выконваць гэтае рашэнне", — заявіў міністр у эфіры Польскага тэлебачання.

Паводле яго слоў, гаворка ўжо не ідзе аб выкарыстанні ў пушчы цяжкай тэхнікі. "Мы ўжо гаворым толькі аб ахове Белавежскай пушчы", — заўважыў ён.

Рашэнне суда паставіла кропку ў спрэчцы, якая вядзецца з 2016 года. Аспрэчыць гэтае рашэнне нельга. У выпадку аднаўлення вырубкі, Еўракамісія можа патрабаваць штрафных санкцый.

Белавежская пушча — найбуйнейшы "астравок" рэліктавага лесу, які захаваўся ў Еўропе. На тэрыторыі Польшчы да таго ж знаходзіцца Белавежскі нацыянальны парк, які з'яўляецца аб'ектам сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Тэги:
Белавежская пушча, Польшча
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы