11:01 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Зялёная пеначка, архіўнае фота

Стала вядома, калі ў Беларусь вернуцца ўсе пералётныя птушкі

CC BY 2.0 / Jacob Spinks / Willow Warbler posing
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2910

У ліку апошніх у рэспубліку вяртаюцца зялёныя пеначкі і чачавіцы - яны ляцяць з Індыі і Індакітая.

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Большасць відаў пералётных птушак ужо вярнуліся ў Беларусь, аднак некаторых варта чакаць толькі ў другой палове мая, распавёў Sputnik спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Сямён Левы.

Вясна сёлета прыйшла ў Беларусь раней, чым у мінулым годзе. Беларусы ўжо заўважылі, што вяртаюцца многія пералётныя птушкі — у тым ліку буслы і жураўлі.

"Большасць відаў пералётных птушак ужо вярнуліся ў рэспубліку, але далёка не ўсё. Апошнія звычайна прылятаюць у другой палове мая — чачавіцы і зялёныя пеначкі. Яны ляцяць з Індыі ці Індакітая, у адрозненне ад большасці з тых, хто зімуе ў Афрыцы", — распавёў Sputnik спецыяліст.

Па словах суразмоўцы агенцтва, тыя віды, якія зімуюць блізка да рэспублікі, могуць вяртацца ў залежнасці ад надвор'я. Птушкі, якія зімуюць далёка, арыентуюцца на біярытмы і працягласць светлавога дня.

У канцы красавіка ў рэспубліку могуць вярнуцца стрыжы, ужо ў краіне заўважалі зязюль і ластавак — але большасць з іх прыляціць пазней. Для некаторых птушак ужо пачаўся і шлюбны сезон, адзначыў арнітолаг.

Ёсць у гэтым сезоне і нетыповыя "вяртанцы" — так, другі год запар на поўдні ад Гродна на тэрыторыі аднаго з рыбгасаў пасяляецца пара пеганак. "У 1970-х адна пара таксама пасялілася ў рэспубліцы", — дадаў Левы.

Зрэшты, пеганкі пакуль тут не гнездаваліся — яны больш любяць марскую ваду і часцей селяцца ля Балтыйскага мора. Аднак магчымасць іх гнездавання ў Беларусі пакуль арнітолагі не выключаюць.

Тэги:
Птушкі, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы