Крыху воблачна і без дажджоў: надвор'е на 11 мая ў Беларусі

© Pixabay / CouleurМайскі жук, архіўнае фота
Майскі жук, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У паўднёва-заходняй частцы Беларусі паветра прагрэецца да 24 градусаў цяпла, у іншых рэгіёнах краіны будзе крыху халадней - слупок тэрмометра падымецца да 21 градуса.

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Цёпла і, у асноўным, без ападкаў будзе ў Беларусі ў пятніцу, паведамілі Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, удзень на большай тэрыторыі краіны будзе невялікая воблачнасць, ападкаў не чакаецца. Вецер будзе ўсходні і паўднёва-ўсходні, у начныя гадзіны слабы, а ў дзённы час яго хуткасць складзе ад 4 да 9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла, у паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі — ад 2 да 6 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 18-24 градусаў.

У сталіцы ў пятніцу таксама будзе крыху воблачна і без ападкаў. Удзень слупок тэрмометра ўзнімецца да 21 градуса.

У суботу і нядзелю па ўсёй Беларусі захаваецца цёплае надвор'е. Аднак на большай частцы рэспублікі магчымыя дажджы, а ў некаторых раёнах — навальніцы.

Стужка навiн
0