Фотафакт: цяпер вы будзеце ведаць, як выглядаюць птушаняты галубоў

© Sputnik / Ирина БукасГалубяты ў гняздзе
Галубяты ў гняздзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Большасць людзей ніколі не бачылі маленькіх галубоў, таму не ведаюць, як яны выглядаюць. Sputnik пабываў у галубятні і атрымаў адказ на гэтае няпростае пытанне. Спойлер: птушаняты падаюцца вельмі мілымі.

Жарт, што дарослыя не ведаюць адказ на дзіцячае пытанне, як выглядаюць птушаняты галубоў, вельмі жыццёвы: убачыць галубоў ужывую сапраўды няпроста. Sputnik пабываў у галубятні мінчаніна Віктара Шарыпенкі і высветліў, на каго ж падобныя дзеткі гарадскіх птушак.

Аказваецца, галубяты выводзяцца з яек зусім маленькімі, памерам прыкладна з шарык для настольнага тэнісу. Выглядаюць яны так жа міла, як і большасць дзетак. Птушаняты толькі пачынаюць пакрывацца пярынкамі, і іх жаўтаватыя пухнатыя іракезы нагадваюць маладыя дзьмухаўцы. Але гэта ненадоўга: у голуба звыклага для гарадскіх жыхароў выгляду птушаня вырастае ўсяго за адзін месяц. Галубяты выводзяцца розных расфарбовак, а свой канчатковы колер атрымліваюць на другім-трэцім годзе жыцця.

Галубы вельмі аберагаюць сваё патомства, таму хаваюць птушанят далей ад людскіх вачэй. У галубятнях пародзістыя птушкі размяшчаюцца ў спецыяльных гліняных і драўляных "гнёздах" на паліцах. А дзікія гарадскія галубы знаходзяць прытулак для сябе і свайго патомства на дахах і гарышчах дамоў, у цёмных і ціхіх месцах — мабыць, таму ніхто ніколі іх і не бачыў.

Стужка навiн
0