12:50 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Салавей

Салаўіныя канцэрты пройдуць па ўсёй Беларусі

© Фото: Ахова птушак Бацькаўшчыны
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Паслухаць салаўіную оперу і даведацца шмат цікавага пра маленькую птушачку запрашаюць усіх жадаючых.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Паслухаць канцэрты салаўёў разам з гідам бёрдвочарам змогуць жыхары беларускіх гарадоў і вёсак гэтай вясной, паведамілі ў арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Госцям "Салаўіных вечароў" давядзецца не толькі атрымаць асалоду ад салаўінай оперы, але і даведацца шмат цікавага пра гэтую маленькую птушачку і яе суседзяў.

Мерапрыемствы пройдуць не толькі ў абласных цэнтрах — Брэсце, Гомелі і Мінску, але і ў невялічкіх вёсачках — вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёну,  аграгарадку Башні Шумілінскага раёну,а таксама ў Слуцку і Круглым.

Больш інфармацыі пра час і месца правядзення экскурсій можна даведацца на афіцыйным сайце АПБ.

По теме

Беларусы збіраюць подпісы за забарону вясновага палявання на птушак
Птушку 2019 года ўжо пачалі выбіраць у Беларусі
Тэги:
салавей, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы