23:38 19 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Ласяня, архіўнае фота

Дачнікі выратавалі ў Маларыцкім раёне маленькае ласяня

© Sputnik / Алексей Даничев
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
17320

Ласяняці зробяць аперацыю на назе, цяпер за ім будуць прыглядаць супрацоўнікі нацпарка "Белавежская пушча".

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Дачнікі ў Маларыцкім раёне выратавалі маленькае ласяня, якое прыйшло ў садовае таварыства, паведамілі ў панядзелак у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Схуднелая жывёла сама прыбілася да людзей, пасля таксама высветлілася, што ў ласяняці пакалечана нага. Яго на час прытуліў у сябе на ўчастку мясцовы жыхар, які нават узяў адпачынак, каб даглядаць за жывёлай.

Паведамляецца, што дачнікі звярталіся ў розныя інстанцыі, каб знайсці ласяняці новы дом.

"У суботу ласяня пайшло па слядах маці, яго бачылі з ласіхай, а ўвечары яно назад вярнулася да людзей", — сказаў начальнік Маларыцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Нікіцюк.

Па дадзеных тэлеканала, ласяняці зробяць аперацыю на назе, цяпер за ім будуць прыглядаць супрацоўнікі нацпарка "Белавежская пушча".

Не выключана, што пасля лячэння і рэабілітацыі жывёла будзе выпушчана на волю.

Тэги:
ласяня, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы