Навальніцы пройдуць над Мінскам ў другой палове дня

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкМоцны дождж, архіўнае фота
Моцны дождж, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з метэакартай, большая частка ападкаў у сераду выпадзе ў некалькіх раёнах Віцебскай вобласці.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Дажджы і навальніцы прыйдуць у беларускую сталіцу ў другой палове дня ў сераду, сведчаць дадзеныя метэакарт.

Дажджы і навальніцы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі 23 мая. Пры гэтым тэмпература паветра ў сераду прагназуецца цалкам камфортная: +20… +26.

Ападкі прыйдуць у Беларусь бліжэй да другой паловы дня. Раніцай у сераду дажджы і навальніцы абрынуліся на Вільнюс. Да Мінска непагадзь дабярэцца ў другой палове дня — мяркуючы па метэакартах, пасля двух гадзін дня.

Моцных дажджоў і патопу, падобнага таму, што адбыўся ў Мінску 18 мая, у сераду не прагназуецца. Як чакаецца, найбольшая колькасць ападкаў выпадзе ў некалькіх раёнах Віцебскай вобласці — у прыватнасці, у Лепельскім і Полацкім раёнах.

Згодна з прагнозам сіноптыкаў, магчымыя ападкі і ў другой палове тыдня: у чацвер і пятніцу таксама месцамі чакаюцца дажджы. Выхадныя метэаролагі абяцаюць камфортныя — з сонцам і без дажджоў.

Стужка навiн
0