Навальніца і моцны вецер: зноў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

© PixabayМаланка, архіўнае фота
Маланка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навальніцы і моцны парывісты вецер сіноптыкі прагназуюць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на другую палову чацвярга 24 сакавіка, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па дадзеных сіноптыкаў, з 15:00 да 21:00 на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы, якія могуць суправаджацца ў асобных раёнах градам, моцнымі ліўнямі і шквалістым узмацненнем ветру, парывы ​​якога складуць да 15-20 м/с.

У Мінску ў другой палове дня — арыентыровачна з 16:00 да 21:00 — таксама чакаецца навальніца. Месцамі па горадзе магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 20 м/с.

У пятніцу надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса: чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу месцамі, днём — па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Ноччу і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу і раніцай панізіцца да +8..+14°С, аднак у другой палове дня паветра прагрэецца да +20..+26°С.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца ў Беларусі ў выпадку, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную пагрозу, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымым ахвярам сярод насельніцтва.

Стужка навiн
0