16:39 18 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.48
  • 100 RUB3.14
Дзьмухавец, архіўнае фота

Цёплае і сонечнае надвор'е захаваецца ў нядзелю 27 мая

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
3010

Па дадзеных Гідрамета, суха і па-летняму цёпла будзе ў Беларусі і ў пачатку наступнага тыдня.

МІНСК, 27 мая — Sputnik. Цёплае і сонечнае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў нядзелю 27 мая, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Умовы надвор'я ў Беларусі стабілізаваліся да выхадных: на гэтым тыдні па ўсёй тэрыторыі краіны прайшлі ліўневыя дажджы, прагрымелі навальніцы, месцамі з градам.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у нядзелю будзе малавоблачна, без ападкаў, тэмпература паветра ўначы складзе ад +10°С да +15°С, днём слупок тэрмометра паўсюдна паднімецца вышэй +20°С.

У Мінску ў апошні дзень тыдня чакаецца +24°С, у Брэсце і Гродне +25°С, у Гомелі і Віцебску +23°С, у Магілёве +22°С.

Па дадзеных Гідрамета, сухое і па-летняму цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі і на пачатку наступнага тыдня.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы