23:49 19 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Квітнеючыя півоні

Сіноптыкі: у бліжэйшыя дні чакаюцца замаразкі, але да выхадных пацяплее

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
30 0 0

У бліжэйшыя дні на глебе чакаюцца слабыя замаразкі, аднак да выхадных надвор'е зноў стане цёплым.

МІНСК 5 чэр — Sputnik. Бліжэйшыя двое сутак будуць халаднаватымі, ападкаў будзе вельмі мала, а на выхадных у рэспубліку вернецца цяпло, распавялі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"Атмасферны фронт, які ўчора перасёк Беларусь, выцесніў цёплае паветра за межы рэспублікі, і на тэрыторыю краіны накіраваўся халодны. Тэмпературны фон панізіўся даволі істотна, усе мы гэта сёння адчулі", — распавяла намеснік начальніка службы метэапрагнозаў гідраметцэнтра Святлана Рыбакова.

У сераду, 6 чэрвеня, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай вобласці магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Уначы тэмпература складзе +2…8 ° C, днём паветра прагрэецца да +14… 20°C.

"Халоднай будзе ноч на чацвер: вецер сцiхне, аблокаў стане менш, на глебе чакаюцца слабыя замаразкі", — патлумачыла Рыбакова.

Уначы 7 чэрвеня будзе +2… 8°C, у асобных раёнах на глебе замаразкі 0… —2°C. Па дадзеных сіноптыкаў, удзень у чацвер тэмпература будзе паступова павышацца, паветра будзе прагравацца пры невялікай воблачнасці, і тэмпература падымецца да +18… 24°C.

У пятніцу — у асноўным без ападкаў; раніцай па паўночным усходзе рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы +5…11°C, удзень — ад +19°C па поўначы да +27°C па поўдні краіны.

"Тэмпературны фон будзе павышацца, у выхадныя стане зусім цёпла і ў асноўным без ападкаў. Уначы тэмпература складзе +6…13°C, удзень — +18… 25°C, а па паўднёвым захадзе — да +28°C", — сказала Рыбакова.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы