18:00 19 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Навальніца, архіўнае фота

Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на вечар панядзелка 11 чэрвеня

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
83 0 0

Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, у краіне чакаюцца моцныя ліўні з градам і шквалістым ветрам.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на панядзелак 11 чэрвеня і ноч аўторка 12 чэрвеня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у панядзелак да 21:00 па заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы.

"Пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру, град і моцныя ліўні", — сказалі ў Гідрамеце.

​Там таксама паведамілі, што неспрыяльныя з'явы захаваюцца ў першую палову ночы 12 чэрвеня.

У Мінску ў панядзелак навальніца чакаецца з 20:00 да 23:00.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца ў Беларусі ў выпадку, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную пагрозу, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымых ахвяраў сярод насельніцтва.

Тэги:
Штармавое папярэджанне, Навальніца, Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы