14:30 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Возера, архіўнае фота

У Расонскім раёне з’явіўся новы заказнік мясцовага значэння "Няшчэрда"

© Sputnik Альфред Микус
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2620

Цяпер на гэтай тэрыторыі забаронена дзейнасць, якая можа нашкодзіць мясцовай прыродзе.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Заказнік мясцовага значэння "Няшчэрда" створаны у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў адпаведнасці з рашэннем мясцовага райвыканкама. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Гідралагічны заказнік "Няшчэрда" знаходзіцца ва ўсходняй частцы Расонскага раёна і атрымаў назву ад мясцовага возера, берагавая лінія якога з'яўляецца самай працяглай сярод азёраў краіны і складае 50,18 кіламетра.

Плошча гідралагічнага заказніка складае 6,7 тысяч га. Ён створаны для таго, каб захаваць папуляцыі рэдкіх і ахоўных відаў раслін і жывёл, асабліва каштоўных раслінных супольнасцяў і падтрымання ўстойлівасці, разнастайнасці біёты прыродна-тэрытарыяльнага комплексу возера Няшчэрда і прылеглых да яго тэрыторый.

З гэтага часу на тэрыторыі, якая ўваходзіць у склад заказніка, забароненыя віды дзейнасці, якія могуць нашкодзіць біяразнастайнасці.

По теме

Польшча больш не будзе секчы лес ў Белавежскай пушчы
ЕС: высечка лесу ў Белавежскай пушчы можа нашкодзіць экасістэме рэгіёну
Тэги:
ахова прыроды, Расонскі раён, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы