19:42 17 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Безназоўнае зубраня з Мінскага заапарка

Бульбазаўр ці Бэмбі: Мінскі заапарк шукае імя для зубраня

© Фото: Минский зоопарк
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
720

Свае варыянты можна прапанаваць да 1 ліпеня, аўтару лепшага імя абяцаюць "прыемны сюрпрыз" ад Мінскага заапарка.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Адміністрацыя Мінскага заапарка папрасіла аб дапамозе ўсіх неабыякавых і аб'явіла конкурс на лепшую мянушку для зубраня, якое нарадзілася тут у маі.

У заапарку нагадалі, што зубраня хлопчык, які "з часам вырасце ў статнага магутнага прыгажуна", імя павінна адпавядаць. Ёсць і яшчэ некалькі патрабаванняў. Асноўнае з іх — мянушка зубраня павінна пачынацца на літару "Б" (па правілах міжнароднай племянной кнігі першая літара ў імя кожнага зубраня павінна быць такой жа, як у назве краіны, у якой ён нарадзіўся). Акрамя таго, пажадана, каб мянушка была мілагучнай. Чалавечыя імёны просяць не прапаноўваць.

Варыянты збіраюць на старонцы "Мінскага заапарка" "УКантакце".

Мяркуючы па колькасці варыянтаў, якія ўжо з'явіліся пад аб'явай аб конкурсе, безназоўным зубраня не застанецца. Больш за тое, журы чакае няпросты выбар. Таму што за некалькі дзён карыстальнікі накідалі больш за сотню варыянтаў. Ад даволі класічных — Барон, Бэмбі і Бравы да вельмі крэатыўных Бульбазаўр і Бонсцік.

Варыянты збіраюць да 1 ліпеня. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя падчас свята, якое арганізуюць у заапарку з нагоды Дня Незалежнасці 3 ліпеня. Аўтара лепшага імя чакае прыемны сюрпрыз, паабяцалі ў адміністрацыі заапарка.

Тэги:
Зубры, Мінскі заапарк, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы