13:55 12 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
Навальніца, архіўнае фота

У нядзелю чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Дажджліва і халаднавата будзе ў Беларусі ў бліжэйшыя дні - пацяплення варта чакаць толькі напрыканцы наступнага тыдня.

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. Дажджы, месцамі моцныя, і навальніцы чакаюцца ў нядзелю на большай частцы тэрыторыі Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя дні рэспубліка будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і халоднай няўстойлівай паветранай масы. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы, у дзённыя гадзіны месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+12°С, максімальная ўдзень +13..+20°С.

У панядзелак значных паляпшэнняў надвор'я чакаць не варта — Беларусь будзе заставацца ў прахалоднай няўстойлівай паветранай масе, якая паступае са Скандынавіі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+ 12°С, максімальная ўдзень +14..+21°С, па поўдні месцамі да +23°С.

Па дадзеных сіноптыкаў, пацяплее ў Беларусі толькі да сярэдзіны наступнага тыдня.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь

Галоўныя тэмы