23:06 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Кроплі дажджу

Сіноптыкі: панядзелак будзе дажджлівым

© Pexels
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Дажджы з навальніцамі чакаюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі у панядзелак 25 чэрвеня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер у асноўным будзе паўднёва-заходні ўмераны, у дзённыя гадзіны парывісты. Тэмпература паветра ў Мінску ў ноч з нядзелі на панядзелак складзе 9-11 градусаў цяпла, у другой палове дня чакаецца ад +15 да +17 градусаў.

У Брэсце днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да +13..+15°С, а неба будзе зацягнута хмарамі. У Віцебску чакаецца пераменная воблачнасць, паветра прагрэецца да +17..+19°С. Такая ж тэмпература, па словах сіноптыкаў, будзе ў Магілёве. Цяплей за ўсё чакаецца ў Гомелі: +19..+21°С і таксама пераменная воблачнасць с верагоднасцю дажджу. Самы халодны панядзелак будзе ў Гродна: там паветра прагрэецца ўсяго да +12..+14°С.

Хуткага паляпшэння надвор'я чакаць не варта: Беларусь да канца тыдня застанецца ў халоднай і няўстойлівай паветранай масе, якая паступае са Скандынавіі. 

Тэги:
Дождж, Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы