09:53 22 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Дождж і сонца

Надвор'е на тыдзень: пацяплее толькі ў сераду

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Няўстойлівую паветраную масу балтыйскага паходжання, з-за якой у Беларусі назіраецца прахалоднае сырое надвор'е, зменяць цёплыя масы, якія паступаюць з Украіны.

МІНСК, 25 чэр — Sputnik. З-за балтыйскіх паветраных мас у аўторак у Беларусі захаваецца халаднаватае дажджлівае надвор'е. Кароткачасовыя дажджы пройдуць ноччу пераважна па захадзе, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны. Акрамя таго, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, умераны, пры навальніцах парывісты.

Ноччу і раніцай будзе даволі халаднавата. Тэмпература паветра панізіцца да +5..+11°С. У другой палове дня будзе ў межах +19..+25°С.

З серады надвор'е пачне мяняцца пад уплывам цёплай паветранай масы, якая будзе паступаць з тэрыторыі Украіны. У выніку ў сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Затое паветра днём прагрэецца ад +22°С па паўночным захадзе да +29°С па паўднёвым усходзе краіны.

У чацвер таксама будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўдні ў асобных раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах +12..+19°С, днём +24..+30°С.

У пятніцу, 29 чэрвеня, па прагнозах сіноптыкаў, будзе цёпла, праўда, па паўднёвым захадзе ноччу, а затым і днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Дзённая тэмпература складзе +21..+28°С, па паўднёвым усходзе да +29..+31°С.

Але да выхадных надвор'е зноў пачне псавацца: краіна зноў апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, услед за якім пачне паступаць больш халоднае паветра з Балтыйскага мора. Яно прынясе пахаладанне і дажджы.

Тэги:
пахаладанне, Дождж, Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы