МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Мясцовыя рыбакі на рацэ Правая Лясная ўжо некалькі дзён назіраюць паміраючую рыбу, паведамляюць "Навіны Камянеччыны".
У Нацыянальным парку Белавежская пушча ў раёне ўрочышча Барсучка мясцовыя рыбаловы налічылі каля паўсотні мёртвых рыб, якія ляжаць на паверхні вады дагары брухам.
"Правая Лясная бярэ свой пачатак у Польшчы на поўнач ад Гайнаўкі, і народ мяркуе, што гібель рыбы выклікала нейкае забруджванне ракі на тым баку", — піша мясцовае выданне.
У чацвер на месца інцыдэнту прыбылі спецыялісты з прыродаахоўнай інспекцыі, каб узяць аналізы вады. Толькі пасля атрымання вынікаў можна будзе казаць аб сапраўдных прычынах, якія выклікалі гібель рыбы.
Пры гэтым эколагі адзначаюць, што гэта не мор рыбы, таму што паказчыкі ўтрымання кіслароду ў вадзе адпавядаюць нормам.
"Між тым вядома, што ў ваколіцах Гайнаўкі ёсць некалькі прамысловых прадпрыемстваў, якія скідаюць прамысловыя воды на цэнтральныя ачышчальныя збудаванні. З якіх, па некаторых дадзеных, вычышчаныя сцёкі праз канал-водапрыёмнікаў скідаюцца ў раку", — называюць верагодную прычыну "Навіны Камянеччыны ".
Верагодна, рыба загінула ў выніку скідання неачышчаных сцёкаў. Папярэднія вынікі аналізаў будуць вядомыя ўжо ў пятніцу.