10:31 21 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Закат, архіўнае фота

Надвор'е на бліжэйшыя дні: да +30°С і кароткачасовыя дажджы

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Надвор'е будзе няўстойлівым, кожны дзень аж да чацвярга магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы, якія могуць суправаджацца парывістым ветрам.

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і цёплае надвор'е прагназуюць сіноптыкі на бліжэйшыя дні.

У аўторак у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, а днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ноччу і раніцай панізіцца да +10..+16°С. Затое днём чакаецца да +22..+28°С.

У сераду надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску. Пры гэтым чакаецца пераменная воблачнасць. Днём зноў чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10..+17°С. Днём паветра прагрэецца да +24..+29°С.

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца і ў чацвер. Ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +12..+18°С, днём +23..+30°С.

Тэги:
Дажджы, Прагноз надвор'я, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы