07:18 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Летняя навальніца, архіўнае фота

Сіноптыкі папярэдзілі аб ліўнях, навальніцы і моцным ветры ўвечары 12 ліпеня

CC0 / Pixabay / skeeze
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Дрэнныя ўмовы надвор'я захаваюцца і заўтра, 13 ліпеня, дадасца яшчэ і град.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Моцныя ліўні, навальніцы і вецер чакаюцца ў другой палове дня 12 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі, паведамілі ў Белгідрамеце.

"Сёння, 12 ліпеня, у перыяд з 13 да 21 гадзіны па заходняй палове, а на працягу сутак 13 ліпеня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с", — распавялі у Белгідрамеце.

​Суразмоўцы агенцтва дадалі, што ў пятніцу надвор'е пагоршыцца — удзень у асобных раёнах чакаецца град.

У Мінску сёння ўвечары, з 19:00 да 23:00, па прагнозах сіноптыкаў, будзе навальніца.

"На працягу сутак 13 ліпеня навальнічная абстаноўка захаваецца, месцамі па горадзе чакаюцца моцныя ліўні", — дадалі ў Белгідрамеце.

Тэги:
Град, Дождж, Навальніца, Прагноз надвор'я, Белгідрамет, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы