09:32 13 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
Дождж з градам, архіўнае фота

Ліўні і град працягваюцца: на аўторак прадоўжылі папярэджанне аб небяспецы

© Sputnik / Дмитрий Паршин
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Навальніцы і моцныя ліўні сіноптыкі прагназуюць на аўторак і ў сталіцы Беларусі, а ў асобных раёнах краіны непагадзь будзе суправаджацца шквалістым ветрам.

МІНСК, 16 ліп — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі сіноптыкі і на аўторак, 17 ліпеня. Па іх прагнозах, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі захаваецца непагадзь — чакаюцца навальніцы і месцамі моцныя ліўні.

Акрамя таго, у асобных раёнах магчымы град, які будзе суправаджацца шквалістым ветрам парывамі да 15-20 м/с.

У Мінску ў аўторак таксама будзе дажджліва. Сіноптыкі прагназуюць навальніцы і моцныя ліўні днём. Тэмпература паветра ў сталіцы днём складзе +24..+26°С.

У Гідраметцэнтры растлумачылі, што надвор'е ў бліжэйшыя дні будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая вільготная паветраная маса. Будзе дажджліва і цёпла: у аўторак тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны будзе вагацца ў раёне +14..+20°С, а ў другой палове дня павысіцца да +22..+28°С.

У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра складзе ад +14..+19°С ноччу да +23..+29°С удзень.

Дажджы і навальніцы, а таксама дзённыя тэмпературы ў +22..+29°С чакаюць беларусаў і ў чацвер.

Тэги:
Град, Дождж, Аранжавы ўзровень небяспекі, Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы