07:37 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Летняя навальніца, архіўнае фота

Штармавое папярэджанне зноў абвешчана ў Беларусі - на 19 ліпеня

CC0 / Pixabay / skeeze
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Хуткасць парываў ветру пры навальніцах у чацвер можа дасягаць 20 метраў за секунду.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Чарговае штармавое папярэджанне абвясціў Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя — на чацвер 19 ліпеня.

Дажджлівае, але цёплае надвор'е трымаецца ў рэспубліцы некалькі дзён: раней сіноптыкі неаднаразова аб'яўлялі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-за ліўневых дажджоў і навальніц.

"У дзённыя гадзіны ў чацвер на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што хуткасць парываў ветру пры навальніцах можа дасягаць 20 метраў за секунду.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я на 19 ліпеня зноў абвешчаны перадапошні — аранжавы — узровень небяспекі.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца ў Беларусі ў выпадку, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную пагрозу, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымых ахвяраў сярод насельніцтва.

Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы