23:14 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Перад навальніцай, архіўнае фота

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 21 ліпеня

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1610

У чарговы раз на гэтым тыдні ўдзень на большай частцы рэспублікі пройдуць навальніцы, месцамі чакаюцца моцныя ліўні і град.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на суботу, 21 ліпеня, з-за навальніц, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У суботу ў Беларусі захаваецца цёплае дажджлівае надвор'е, будзе воблачна з праясненнямі. У ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Уначы ў некаторых раёнах, а ў дзённыя гадзіны на большай частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ва ўсходніх раёнах краіны ўдзень прагназуюцца моцныя ліўні і град.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, уначы слупок тэрмометра пакажа 14-19 градусаў цяпла, а ўдзень паветра прагрэецца да 21-27°C. Будзе дзьмуць паўночна-заходні вецер, падчас навальніц яго парывы будуць дасягаць 14 метраў за секунду. Па ўсходзе Беларусі падчас непагадзі чакаецца шквалісты вецер з парывамі да 15-20 метраў у секунду.

Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы